Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Месячнік пажарнай бяспекі ý Бярэзiнскiм раёне

Дата: 11 февраля 2019 в 12:30, Обновлено 11 февраля 2019 в 12:38
309 просмотров

Каб не згарэць, дастаткова неабыякавасці…

На працягу лютага ў Бярэзінскім раёне праходзіць месячнік пажарнай бяспекі. У рабоце, што праводзіцца з грамадзянамі, задзейнічаны ўвесь патэнцыял райаддзела па надзвычайных сітуацыях і мясцовых органаў улады. Дапамагаюць і іншыя суб’екты прафілактыкі. Грамадзяне павінны быць гатовымі да таго, што ў дзверы могуць пастукацца таксама і міліцыянеры, і работнікі энерганагляду, сацыяльнай і іншых служб. Робіцца гэта з мэтай засцерагчы жыццё людзей і іх маёмасць ад пажараў, праінфармаваць насельніцтва пра прычыны ўзгаранняў, переканаць паставіць у дамах пажарныя апавяшчальнікі, дапамагчы грамадзянам, ўто маюць патрэбу ў дадатковай сацыяльнай абароне. Толькі за першы тыдзень месячніка правераны 1715 домаўладанняў. Найбольш распаўсюджаныя парушэнні правіл пажарнай бяспекі, здольныя прывесці да пажару – курэнне ў доме і пакіданне недакуркаў па-за попельніцай, топка печаў з расколінамі і няспраўнымі дзверкамі, пакіданне рэчаў на гарачых ляжанках, перагрузка электрасеткі  і пакіданне электрапрыбораў у рэжыме “чакання”, заклейванне шпалерамі электраправадоў. Калі вы ігнаруеце рэкамендацыі службы ратавання, то “чырвоны певень” рана ці позна клюне, і надзвычай балюча. Тады вінаваціць будзе некага, акрамя сябе самога.  Адрамантуйце печы, сачыце за спраўнасцю электраправодкі, замяніце батарэйку ў пажарным апавяшчальніку. Альбо купіце, калі не маеце яго, і ў свае жыллё, і для пажылых родзічаў. Меры – нескладаныя! Выконваць іх – легка!

За першы месяц 2019 года ў раёне адбыліся тры пажары. У кожным з іх гаспадары пагрэбавалі самыіи элементарнымі правіламі бяспекі.

Беражыце сябе! Тэлефон службы ратавання – 101, 112.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.