Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Давайце праверым, ці бяспечны ваш электраабагравальнік? (Бярэзінскі раён)

Дата: 15 октября 2021 в 15:13

         Давайце праверым, ці бяспечны ваш электраабагравальнік? (Бярэзінскі раён)

На вуліцы халодна, ацяпляльны сезон даўно распачаўся, а ў сырое надвор’е так хочацца цяпла і ўтульнасці ў доме! А дасягнуць гэтага можна самымі рознымі шляхамі. Хтосьці топіць печку, хтось эксплуатуе газавы кацел, многія гаспадары выкарыстоўваюць у дадатак яшчэ і электрычныя абагравальнікі. Варта нагадаць меры бяспекі, якія неабходна выконваць, каб гэты карысны прыбор не прывеў да пажару.

• Па-першае, ён павінен быць толькі сертыфікаваным. Перад тым, як карыстацца прыборам, уважліва прачытайце інструкцыю. Звярніце ўвагу на час эксплуатацыі прыбора і патрабаванні да дапушчальнага току;

• калі ў адну разетку падключыць адразу кампутар, абагравальнік, пыласос, то нагрузка можа апынуцца непасільнай для сеткі. Памятайце пра гэта і эксплуатуйце магутныя бытавыя прыборы па чарзе. Асабліва гэта тычыцца дамоў са старай электраправодкай. Калі пры ўключэнні таго ці іншага электрапрыбора асвятленне становіцца ледзь цямнейшым -  гэта  прыкмета таго, што сетка перагружаная. А перагрузка - прадвеснік пажару;

• нельга пакідаць працуючы абагравальнік без нагляду. Ні ў якім разе не пакідайце уключаным абагравальнік на ноч;

• сушыць на абагравальніках рэчы – не самая лепшая ідэя, гэта можа скончыцца пажарам;  

• як і любы іншы электрапрыбор, неабходна ўсталяваць абагравальнік на адлегласці ад фіранак і мэблі;

•  не дазваляйце дзецям гуляць з прыборам.

Што рабіць, калі загарэўся любы электрапрыбор?

• выклікайце ратавальнікаў па тэлефоне 101 ці 112;

• дастаньце вілку з разеткі, а калі такой магчымасці няма - абясточвайце кватэру праз электрашчыт на лесвічнай клетцы;

• спрабуйце справіцца з узгараннем самастойна да прыезду ратавальнікаў (калі полымя невялікае і вашым жыцці і здароўю нічога не пагражае) - накрыйце падпалены прыбор шчыльнай тканінай або коўдрай - так вы перакрыеце доступ паветра да агню. Паспрабуйце засыпаць полымя пяском, зямлёй, парашком.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.