Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень класных кіраўнікоў

Дата: 4 марта 2019 в 19:20, Обновлено 5 марта 2019 в 21:11
431 просмотр

Ва УА з 18.02. па 23.02.2019 праводзіўся тыдзень класных кіраўнікоў

пад дэвізам “Вопыт і майсэрства-дзецям” у рамках  работы

 МА класных  кіраўнікоў.

Класныя кіраўнікі – ключавая  фігура выхаваўчага працэсу.  У педагога сёння  рознабаковы спектр функцый, галоўная з якіх – выхаванне  чалавека ў самым шырокім сэнсе гэтага слова. І калі мы гаворым пра выхаванне, то, у першую чаргу маем на ўвазе  змястоўную дзейнасць класнага кіраўніка. Арганізацыя выхавўчай дзейнасці – першы  аб’ект увагі педагога, адна з асноўных задач, якую яму неабходна вырашыць.Арганізацыя і развіцце калектыву – другі  аб’ект увагі і задача класнага кіраўніка. Дапамога ў станаўленні асобы вучня, стварэнне ўмоў для праяўлення і ўзбагачэння яго ўнутраных сіл, схільнасцей, інтарэсаў і здольнасцей – трэцяя  задача выхавальных уздзеянняў класнага кіраўніка. Усе гэтыя пытанні былі закрануты ў рамках правядзення тыдня класных кіраўнікоў.

Асноўнай мэтай тыдня педмайстэрства стала  падтрымка творча працуючых класных кіраўнікоў.

 Задачы тыдня наступныя:

  - забеспячэнне эфектыўнага развіцця кадравага патэнцыялу, удасканаленне сістэмы непрэрыўнай самаадукацыі, павышэння кваліфікацыі і трансляцыі перадавога педагагічнага вопыту;

     - фарміраванне ў вучняў   станоўчай матывацыі  да дасягнення аптымальных  вынікаў,  развіццё патэнцыяльных магчымасцей быць паспяховымі ў жыцці;

   - развіццё творчых  і інтэлектуальных здольнасцей вучняў  праз удасканаленне форм пазакласнай работы.

Тыдзень класных кіраўнікоў праводзіўся  па наступнаму плану:

  1. Дзень добрыні.
  2. Дзень усмешак.
  3. Дзень класных кіраўнікоў “Мой клас – мае дзеці”
  4. Дзень роднай мовы.
  5. Святочны канцэрт “Мы разам”, прысвечаны Дню абаронца Айчыны.
  6. Конкурсная праграма для хлопчыкаў.

Адкрываўся  тыдзень Днем дабрыні. У мерапрыемствах гэтага дня прынялі удзел вучні 1-9 класаў. Напрамкі работы вучняў былі самыя разнастайныя: вучні рабілі віншавальныя паштоўкі да свята, праводзілі ўборку ў сваіх класах. Вучні старэйшых класаў падрыхтавалі невялікія падарункі для малодшых. Не абыйшлі ўвагай у гэты дзень і нашых пярнатых сяброў (“Пакармі птушак”) і пакаёвыя расліны (“Дапамажы раслінам”). Вучні праявілі свой творчы патэнцыял, удзельнічая ў апытванні “Калі б я быў добрым анелам…”. Вынікі апытвання былі прадстаўлены для агульнай увагі і абмеркавання.

Мерапрыемствы метадычнага тыдня працягваў Дзень усмешак. Кожны клас падрыхтаваў смайлікі, праявіў творчы падыход, для ўдзелу ў КТС “Нашы усмешкі-сябрам”. Вучні школы прымалі ўдзел у конкурсе размаляваных далоняў. Вучні пачатковых класаў падрыхтавалі да гэтага дня арыгінальныя аплікацыі пад дэвізам “Сонейка,усміхніся!” Вельмі цікава прайшла фотавыстава “Успомнім дзяцінства”.

Падчас правядзення мерапрыемстваў пад назвай “Мой клас – мае  дзеці” было праведзена апытванне класных кіраўнікоў (Анкета для класных кіраўнікоў) і апытванне навучэнцаў (Анкета “Класны кіраўнік вачыма выхаванцаў”). Класныя кіраўнікі, у выніку калектыўнай працы, сфармулявалі запаветы класснага кіраўніка.

Чацверты дзень был прысвечаны  Дню роднай мовы. Цікава прайшло мерапрыемства пад назвай ”Даражыць пявучым гукам кожным”.

Святочны канцэрт да Дня абаронца Айчыны быў падрыхтаваны сумеснымі намаганнямі вучняў і настаўнікаў школы. Пры падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства навучэнцы праявілі крэатыўнасць, арыгінальнасць і пачуцце гумару.

У рамках тыдня таксама было праведзена адкрытае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны. У 5-9-х классах мерапрыемства «А ну-ка, хлопчыкі!» адбылося ў выглядзе спаборніцтва    дзвюх каманд.

У канцы тыдня адбылося метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў, на якім былі падведзены вынікі тыдня педмайстэрства. Класныя кіраўнікі паказалі не толькі сваё педагагічнае майстэрства і творчасць, але і творчасць навучэнцаў, таму што кожны дзень тыдня ствараў умовы для маральнага, інтэлектуальнага і эмацыянальнага самавыражэння вучняў і класных кіраўнікоў.

Кіраўнік  МА                                                                 А.Ю.Лютарэвіч

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.