Тыдзень класных кіраўнікоў
Тыдзень класных кіраўнікоў праходзіў пад дэвізам “Педагагічнае майстэрства сучаснага класнага кіраўніка”
Класны кіраўнік - ключавая фігура выхаваўчага працэсу. У педагога сёння рознабаковы спектр функцый, галоўная з якіх - выхаванне чалавека ў самым шырокім сэнсе гэтага слова. І калі мы гаворым пра выхаванне, то, у першую чаргу, маем на ўвазе змястоўную дзейнасць класнага кіраўніка. Арганізацыя выхавўчай дзейнасці - першы аб’ект увагі педагога, адна з асноўных задач, якую яму неабходна вырашыць. Арганізацыя і развіцце калектыву - другі аб’ект увагі і задача класнага кіраўніка. Дапамога ў станаўленні асобы вучня, стварэнне ўмоў для праяўлення і ўзбагачэння яго ўнутраных сіл, схільнасцей, інтарэсаў і здольнасцей - трэцяя задача выхавальных уздзеянняў класнага кіраўніка. Усе гэтыя пытанні былі закрануты ў рамках правядзення тыдня класных кіраўнікоў.
Мэта правядзення:
паказаць разнастайныя формы работы класнага кіраўніка з навучэнцамі
Задачы:
-выкарыстанне сучасных педагагічных тэхналогій;
- выяўленне, абагульненне і распаўсюджванне вопыту творчых класных кіраўнікоў;
- стварэнне банка метадычных распрацовак у дапамогу класнаму кіраўніку.
Тыдзень класных кіраўнікоў праводзіўся з 19. 04. па 24. 04. 2021 па наступнаму плану:
Панядзелак
Дзень помнікаў і гістарычных месцаў
1.Акцыя па уборцы тэрыторыі помнікаў 10-11 класы;
2.Кніжная выстава “Помнікі Беларусі” (Калінкевіч Н.І., класны кіраўнік 4 класа);
3.Віктарына “Пехатой па гісторыі” (Лютарэвіч А.Ю., кіраўнік МА).
Аўторак
1. Прэзентацыя “Застыўшая гісторыя: самыя незвычайныя скульптуры і помнікі” (Хадаронак М.Я., класны кіраўнік 2 класа);
2.Конкурс крыжаванак “Край ты мой, любімы край” (1-11 класы).
Серада
1.Конкурс “Вясенні букет” (1-11 класы);
2.Акцыя “Школьны дворык” (1-11 класы);
3.Творчая майстэрня “У свеце закладкі” (Класныя кіраўнікі 1-4 класаў да Дня кнігі).
Чацвер
Дзень Зямлі
1.Экскурсія “Час зносін з прыродай”.(Жорава Е.Н., класны кіраўнік 3 класа);
2.Конкурс “Зяленая эмблема класа”.(1-11 класы);
3.Інтэлектуальная гульня“Экалагічнае асарці” (Манкевіч К.В., класны кіраўнік 5 класа).
Пятніца
Дзень кнігі
1.Конкурс чытальнікаў (1-4 класы, 9-11 класы);
2.Акцыя “Падаруй кнігу бібліятэцы”(1-11 класы);
3. Рухомая перамена “Кніжная эстафета”(1-11 класы);
4.Літаратурная гасцеўня (Ханецкая А.А., класны кіраўнік 6 класа).
Субота
1.“Класны час для класных кіраўнікоў”(Лютарэвіч А.Ю., кіраўнік МА).
Тыдзень класных кіраўнікоў паказаў, што кожны класны кіраўнік з’яўляецца творчай асобай, якая імкнецца да самарэалізацыі праз асабістую творчасць і праз развіцце дзіцячага калектыва. Класныя кіраўнікі паказалі не толькі сваё педагагічнае майстэрства і творчасць, але і творчасць навучэнцаў,таму што кожны дзень тыдня ствараў умовы для маральнага,інтэлектуальнага і эмацыянальнага самавыражэння вучняў.