Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вада і дзеці - небяспечнае суседства

Дата: 5 июня 2020 в 14:11
184 просмотра

Вада і дзеці – небяспечнае суседства

Хутка лета ўступіць у свае законныя правы, і да вадаемаў пацягнуцца людзі, каб прыемна адпачыць і аздаравіцца. Штогод у нашай краіне адбываецца некалькі дзясяткаў чалавек гіне на вадзе, і горш за ўсе тое, што па неабачлівасці бацькоў ахвярамі вады становяцца дзеці. Прычыны тут розныя: і свавольства дзяцей, і іх неасцярожнасць, і пакіданне іх дарослымі без пільнага нагляду. Што датычыцца Бярэзінскага раёна, то яго жыхары дагэтуль памятаюць выпадак гібелі 13-гадовага хлопчыка, вучня гарадской школы. Бяда здарылася напярэдадні летніх канікулаў у 2017 годзе. Дзіця разам з сябрам вырашылі пакатацца на “тарзанцы” – самаробным збудаванні для гойдання над вадой. У пэўны момант рукі аслабелі і хлопчык паляцеў у ваду… За мінулы летні перыяд, па інфармацыі раённай службы ратавання людзей на вадзе, удалося дапамагчы тром падлеткам, якія трапілі у небяспечную сітуацыю падчас купання ў зоне гарадскога пляжа.

Ратавальнікі нагадваюць усім бацькам: летні час – перыяд павышанай рызыкі для дзяцей. Чаму – няцяжка здагадацца: дзеці стараюцца заняць вольны час максімальна цікавымі гульнямі. Хтосьці сядзіць пераважна перад камп’ютарам, а камусьці па душы актыўныя гульні. Што датычыцца вадаёмаў, то яны вабяць усіх без выключэння дзяцей. Памятайце: неабходна цверда забараніць дзецям хадзіць да вады адным, асабліва калі ім няма 12 гадоў. Раскажыце, якая небяспека тоіцца ў водных забавах. Строга спыняйце свавольствы дзяцей на вадзе, а пры сумесным адпачынку не выпускайце з поля зроку дзіця ні на хвіліну. Дашкольнікі і наогул павінны знаходзіцца ў вадзе на адлегласці выцягнутай  рукі ад вас. Выратавальны жылет – добры памочнік для вашага дзіцяці. Па-першае, вам самім спакайней, і надзея на ратаванне дзіцяці пра непрадбачнай сітуацыі на вадзе – значная.

Адпачывайце разам, будзьце пільныя, і тады самыя лепшыя летнія дні нішто не азмрочыць!

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.