Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Як можна трапіць у спіс нядобранадзейных сем’яў

Дата: 29 октября 2018 в 17:58, Обновлено 29 октября 2018 в 18:14
380 просмотров

Як можна трапіць у спіс нядобранадзейных сем’яў, альбо Як не варта тапіць лазню

Ноччу семага кастрычніка ўспыхнула лазня на вуліцы Чырвонаармейскай у Беразіно. Прыбыўшыя ратавальнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне, выратаваўшы суседнія пабудовы ад улады агню. Лазня атрымала значныя пашкоджанні. Найбольш верагоднай прычынай пажару  з’яўляецца перанакал печкі ў лазні. Самі гаспадары расказваюць, што тапілі печку “на сумленне”, некалькі разоў падкідваючы нямалыя ахапкі дроў, каб лазня доўгі час была гарачай і прыдатнай для мыцця. Акрамя таго, печка ў лазні стаяла ў непасрэднай блізасці ад драўлянай сценкі – літаральна ў некалькіх сантыметрах. Спачатку загарэлася сценка, а потым полымя выбралася на дах. Дарэчы, лазня належала шматдзетнай сям’і Круталевіч, што раней стаяла на ўліку як нядобранадзейная з-за частага пакідання малых дзяцей адных,  а таксама парушэнняў проціпажарнага рэжыму ў доме. Як бачым, бацькі вывадаў не зрабілі. Па заключэнні адпаведных служб зараз дзеці ў гэтай сям’і зноў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане. Ці варта гаварыць, што ўвага да Круталевічаў з боку самых розных служб зараз будзе вельмі сур’езная?

Такая прычына, як няправільная эксплуатацыя печаў, - лідар сярод прычын пажараў у нашым раёне. Так, з 22-х узгаранняў у гэтым годзе (дадзеныя на 26 кастрычніка) ў дзевяці выпадках “вінаватая” печка. А дакладней – самі гаспадары, якія забываюцца пра элементарныя меры бяспекі. Пра тое, што вельмі небяспечна  перанакальваць печку і пакідаць на ляжанцы коўдры і пакрывалы. Пра тое, што трэба прыбіць  на падлозе перад топкай металічны ліст і абавязкова замазаць усе расколіны печы і яе дымаходу. А яшчэ пра тое, што ўпартая ўпэўненасць “многа гадоў так робім, і нічога!”  не сёння, дык заўтра прывядзе да бяды.

Задумайцеся пра ўласную бяспеку раней, чым “клюне” чырвоны певень. Тады ўжо штосьці папраўляць будзе занадта позна. Тэлефон службы ратавання – 101 або 112.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.