Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

З днем нараджэння, “Сірэна”!

Дата: 4 ноября 2020 в 12:50
134 просмотра

З днем нараджэння, “Сірэна”!

5 лістапада адзначыў свой 24-ты дзень нараджэння клуб юных

ратавальнікаў “Сірэна” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Бярэзінскага

раёна. Усе гэтыя гады заняткі з дзецьмі ў клубе вядзе Ірына Рыгораўна

Осіпава. За пройдзеныя гады яна стала сапраўды родным чалавекам у

пажарнай часці, дзе і збіраюцца на заняткі дзеці. Без перабольшвання

можна сказаць, што ўсе ў часці лічаць яе за таго ж самага байца, а таму

нараўне з прафесійнымі ратавальнікамі можам называць Ірыну

Рыгораўну сапраўднай легендай службы.

Зададзім некалькі пытанняў нашай гераіне:

Як пачыналася для вас уся гэта “пажарная гісторыя”?

Ведаеце, ніколі б не падумала, што 24 гады буду вучыць

дзяцей. У мяне ж вышэйшая тэхнічная адукацыя, я інжынер-металург.

Калісь працавала тэхнолагам на заводзе “Зеніт” у Вілейцы, потым – у

страхавай кампаніі, а таксама на заводзе па вытворчасці вакон. У

1996 годзе у раённым адзеле народнай адукацыі Бярэзінскага

райвыканкама паўстала пытанне аб стварэнні

ратавальнікаў, і тагачасны інспектар па пажарнаму нагляду Альфер

Юрый Вітальевіч запрасіў мяне працаваць з дзецьмі.

- Ці было цяжка ствараць усе з “нуля”?

Ведаеце, было больш цікава. Дзеці прыходзілі актыўныя,

захапляліся пажарнай справай хутка. Дзеці і зараз такія! Канечне,

зараз мы маем і форму, і наглядную прадукцыю, і мноства распрацовак

па рабоце з дзецьмі, і інтэрнэт падкажа цікавыя ідэі. А тады кожная

гульня стваралася сваімі рукамі, шукалі грошы на форму, самой

прыходзілася распрацоўваць заняткі. Нельга было страціць цікавасць

- Ці былі думкі пашукаць іншую работу?

Не, не было. Самой было цікава працаваць: кожны год у клуб

прыходзілі новыя дзеці, пачаў “шумець” цэлы маладзежны рух, узнікла

маладзежная арганізацыя ратавальнікаў-пажарных. Пастаянна

прыцягвалі дзяцей да дзейнасці: то конкурсы, то акцыі, то пажарны

спорт, то абласны палявы лагер…

Колькі дзяцей прайшлі навучанне ў клубе за 24 гады?

Цяжка падлічыць, прыкладна 1900 чалавек. Ганаруся, што

многія з іх выбралі для сябе прафесію ратавальніка: зараз у раённым

аддзеле годна служаць Аляксандр Карабінеўскі, Яўген Сігуеў, Віктар

Палянскі, Данііл Лапыцька і іншыя.

Як арганізавана навучанне ў клубе?

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.